РУС БЕЛ ENG

Основы патриотического воспитания дошкольника

Інтэлектуальна-пазнавальная забава для бацькоў і дзяцей 5-6 гадоў  «Мае год сыноў – дванаццаць»

Інтэлектуальна-пазнавальная забава

для бацькоў і дзяцей 5-6 гадоў

 «Мае год сыноў – дванаццаць»

Мэта: фарміраваць пазнавальныя і моўныя адносіны да мастацкіх твораў на беларускай мове, садзейнічаць наладжванню маўленчых зносін паміж дзецьмі і дарослымі пры правядзенні даследчай дзейнасці па змесце твораў мастацкай літаратуры, тлумачэнні слоў (назвы месяцаў); выхоўваць каштоўнасныя адносіны да гучання роднай мовы.

Матэрыял і абсталяванне:  тэксты з загадкамі пра поры года; музычнае суправаджэнне: «Другі канцэрт для цымбал і аркестру народных інструментаў», Дз.Смольскі; «Полацкі сшытак» № 10; «Кросны» – народны танец з рэпертуару танцавальнага ансамбля «Харошкі»; малюнкі А4 з выявамі жывой і нежывой прыроды кожнага месяца – 12 шт. (+ некалькі малюнкаў, каб хапіла кожнаму з дзяцей для гульні); тэксты прыказак (16 частак 8 прыказак); пеўнік (цацка); шыльды (па 2 шт. сіняга, зялёнага, чырвонага, жоўтага колеру).

Папярэдняя праца: завучванне мастацкіх твораў дзецьмі; праца з бацькамі для ўдзелу ў мерапрыемстве.

Ход гульні.

Чатыры групы бацькоў разам з дзецьмі займаюць месцы каля шыльд блакітнага, зялёнага, чырвонага, і жоўтага колераў.

Расказванне казкі-загадкі «Пра дзеда Года Гадавіковіча»

Мэта: стварэнне спрыяльнай атмасферы для сумеснай пазнавальнай дзейнасці  дарослых і дзяцей у групах.  

На фоне музыкі (Дз.Смольскі «Другі канцэрт для цымбал і аркестру народных інструментаў») вядучы расказвае казку-загадку.

«Жыў-быў дзед па прозвішчу Год Гадавіковіч Гадавы. У яго было чатыры дарослых сыны. Адзін сын насіў толькі блакітна-сіняе адзенне, другі сын любіў апранацца ў адзенне зялёнага колеру, у трэццяга сына ў гардэробе было адзенне чырвоных адценняў. А чацверты сын насіў усё жоўтае. У кожнага з сыноў было па трое сваіх дзяцей – дзедавых унукаў. Унукі былі паслухмянымі, таму і працаваць, і гуляць выходзілі не ўсе разам, а па чарзе. Як звалі дзедавых сыноў і дзедавых унукаў?» (Выслухоўваюцца адказы кожнай з груп).

Прадстаўленне груп пры дапамозе загадак.

Групы – поры года – прадстаўляюцца адзін аднаму пры дапамозе загадак.

Кажуць мерзлякі дарма,

 Што зласнейшай больш няма.

Рассмяшылася сама

Ружашчокая … (зіма) Прыроду будзіць хто? Яна! У небе выраю струна, У садзе яблыня красна.

Дзяўчынкаю ідзе … (вясна)

Дзе яшчэ пабачыш гэта?

У траве раздолле кветак, Траўка кожная сагрэта.

На дварэ святкуе … (лета)

Хто штогод атаву косіць

Ды грыбы кашамі носіць –  Есці бедны нат не просіць? Гаспадарыць цётка … (восень)

                                      (У.Паўлаў)

 

Вядучы: Месяцы маюць цудоўныя назвы. Давайце разам іх успомнім. А дапаможа нам у гэтым пеўнік.

Мае год сыноў – дванадцаць.

Як асілкі ўсе яны. 

Па чарзе ідуць на працу – 

Не лянуюцца сыны (Э. Пучынскі).

Гульня «Пеўнік ведае…»

Мэта: развіваць мысленне, умець тлумачыць, чаму месяцы так называюцца (снежань, ліпень, кастрычнік і інш); актывізаваць слоўнік дзяцей назвамі месяцаў на беларускай мове; выхоўваць цікавасць да назваў месяцаў.

Удзельнікі (дарослыя і дзеці) робяць круг, і са словамі перадаюць пеўніка (цацка) адзін аднаму, хорам прагаворваюць:  Пеўнік- пявун Спявае, спявае... Чаму так месяц завецца, Хто зараз адкажа?

          Вядучы      пытаецца:   «Пра          студзень?»          (Усе хорам         сцвярджальна адказваюць: «Пра студзень!»)

На кім спынілася заклічка (гэта павінен быць дарослы), той і адказвае, чаму студзень назвалі студзенем? (Гульня праводзіцца 5-7 разоў з назвамі розных месяцаў).

Вядучы звяртае ўвагу на выставу з малюнкамі.

Заданне «Знайдзі малюнак па змесце верша»

Мэта: фарміраваць уменне ўважліва слухаць верш, знаходзіць па яго змесце патрэбны малюнак.

Дзеці па чарзе чытаюць вершы  Пасля чытання кожнага верша ўдзельнікі знаходзяць малюнак, які адпавядае зместу верша, абавязкова называюць месяц.

Якая група першая дала правільны адказ, атрымлівае фішку. Вершы пра месяцы года (Вершы чытаюцца пад музыку Дз. Смольскага). 

                Студзень.                                            Люты.

Я – сярэдзіна зімы.

Пасябруем з вамі мы. Маразы мае і сцюжы Будуць вас студзіць не дужа. Я ахвотна на калядкі Вам спяку бліны, аладкі.

                     (Н.Галіноўская)

Сакавік.

Ціхі, нетаропкі

Першы крок вясны. Пад страхою кропкі Капяжоў відны. Вочкамі пыпышак Глянула лаза.

Лось на сонца выйшаў, Выйшлі дзік, каза.

                     (П. Прануза)

Красавік.

Сонца ў небе разгараецца – Адтайвае зямля.

Птахі-бежанцы збіраюцца, І вяртаюцца здалля.

                    (В. Жуковіч)

 

Май.

Збажына расце густая –  Увачавідкі падрастае.

А сады на заглядзенне:

Дрэваў пышнае цвіценне. Замірае нават вецер Перад яблынямі ў цвеце! Лес пяе – пачуйце самі –  Розных птушак галасамі.

                      (В. Жуковіч)

Чэрвень.

Вы не бачылі, сябры, - Зоркі выпалі ў бары!

Дзе ні глянеш

На паляне – 

Усё гарыць чырвоным  Ззяннем.

У бары, у бары Выспелі суніцы!

                    (В. Зуёнак)

 

 

Мой вецер калючы,

Мароз мой шчыпучы,

Мае завірухі, Крутухі-вяртухі. Я самы кароткі з братоў- Аднагодкаў.

                   (Н. Галіноўская)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Ліпень.

Звіняць пад ліпай пчолы, І пахне свежы мёд. У жыце – ветру шолах, На полі – працы пот. У лузе сыплюць косы Сталёвы перазвон.

Сіней за сінь нябёсаў

Цвіце на полі лён…

                  (М. Машара)

Жнівень

“Жыцейку стаяць даволі”, - 

Гаварыла ніва, поле

Шапатлівым голасам, Кланялася коласам.

                   (Г. Тумаш)

 

 

Верасень.

Месяц з ветлівай усмешкай На спатканне выйшаў мне. Ярка, хораша прыбраў Усюды дрэвы і кусты. І зямлю памаляваў У колер жоўта-залаты.

                   (С. Новік-Пяюн)

 

Кастрычнік.

Месяц восені жоўта-чырвоны,

Сыплюць лісце бярозы і клёны,

Павуцінкі плывуць над палямі, Вырай птушак тужліва кружляе…

                   (Л. Забалоцкая)

 

Лістапад.

У садах, у полі чыста.

Дождж ліецца, як праз сіта. Хмары ў небе шчыльнай сеткай, Прапускаюць сонца рэдка. Лісцік скручаны, счарнелы Вяла коціцца, нясмела.

                   (Н. Галіноўская)

 

Снежань.

Месяц, збочыўшы са сцежкі, Пагуляць рашыў у снежкі.

Азірнуўся, а наўкол –  Ні сняжынкі, Чорны дол.

Крыкнуў ён:

- Усім на ўцеху

Прынясі, завея, снегу!.. Гэй, вітайце ўсе зіму!

                     (М. Чарняўскі)

 

Пасля выканання задання дзеці разбіраюць малюнкі (па аднаму малюнку). Гульнявое заданне для дзяцей  “Гэта мая пара года”. 

Мэта: замацаваць назвы пор года і тыя з’явы, якія адбываюцца ў кожнай пары года.

Пад музыку “Кросны”  дзеці рухаюцца па зале. На сканчэнне музыкі дзецям трэба па змесце свайго малюнка заняць месца каля патрэбнай пары года – шыльды сіняга, зялёнага, чырвонага або жоўтага колера. Дзецям кожнай пары года даецца час для абмеркавання, каб  хорам паўтарыць: “Сакавік, красавік, май – гэта мая пара года – Вясна!”  Пры неабходнасці дарослыя дапамагаюць дзецям назваць месяцы. У наступныя разы дзеці мяняюцца малюнкамі (3 - 4 разы) 

Заданне для бацькоў “Складзі прыказку”

Мэта: развіваць мысленне, пазнавальныя здольнасці дарослых пры складанні прыказак; развіваць уменне дзейнічаць разам, прымаць калектыўнае рашэнне. 

Кожная група атрымлівае па дзве часткі прыказак. Астатнія часткі прыказак перамешаны. Трэба знайсці патрэбныя часткі, каб атрымалася цэлая прыказка. Выяўляецца група-пераможца, якая выканала заданне першай. Пераможцы атрымліваюць фішкі.

  1. Дзе вада, там і вярба.
  2. Жаўранак на праталіну, шпак – на прагаліну, жораў – з цяплом, …..

ластаўка з лістом.

  1. Вясною работы ад нядзелі да суботы
  2. Не прасі лета доўгага, а малі цёплага
  3. Што летам ножкай коп, то зімой ручкай хоп.
  4. Пад восень … і верабей багаты
  5. У снежні падумаеш пра май - будзе бульба і каравай
  6. У лістападзе … гола ў садзе

Заданне для дзяцей  “Складзі круглы год – месяцаў карагод” 

Мэта: замацаваць паслядоўнасць змены пор года і месяцаў у годзе; развіваць уменне сумеснай дзейнасці.

Дзеці паслядоўна выкладаюць малюнкі па крузе, бацькі сочаць і дапамагаюць.

У канцы мерапрыемства падлічваюцца фішкі, якія атрымалі групы.

Апладысментамі віншуюцца пераможцы.

Вядучы дзякуе ўсіх удзельнікаў інтэлектуальна-пазнавальнай забавы

«Мае год сыноў – дванаццаць». Азначае, што мастацкае слова дапамагае  лёгка, праз гульнявыя дзеянні спасцігаць родную мову, дапамагае развіваць пазнавальныя здольнасці. У гэтым дзецям вельмі дапамагалі іх бацькі.  “Родная мова”, П. Панчанка  (музычны фон: “Полацкі сшытак” № 10)

Студзень – з казкамі снежных аблокаў,

Люты – шчодры на сіні мароз, Сакавік – з сакатаннем і сокам

Непаўторных вясновых бяроз,

Красавік – час маланак і ліўняў,

Травень – з першым каханнем, сяўбой,

Чэрвень – з ягаднай зарой,

Ліпень – з мёдам,  З пшаніцаю – жнівень, 

Спелы яблычны верасень,

Светлы кастрычнік

У празрыстасці чыстай, крынічнай,

Лістапад – залаты лістапад,

Снежань – першы густы снегапад…

Ці плачу я, ці пяю, Ці размаўляю з матуляю – Песню сваю, мову сваю

Я да грудзей прытульваю.

Спіс выкарыстаных крыніц.

  1. Маладзічок : Дапам. для педагогаў дашк. устаноў / аўтар-складальнік

Т.І. Фаменка. –  Мн. : Беларусь, 1999. – 150 с.

  1. Учебная программа дошкольного образования. – Минск : Нац. Ин-т образования, – 479 с. 
свернуть

ДАЛУЧЭННЕ ВЫХАВАНЦАЎ ДА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ  Ў ПРАЦЭСЕ ФІЗКУЛЬТУРНА-АЗДАРАЎЛЕНЧЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

ДАЛУЧЭННЕ ВЫХАВАНЦАЎ ДА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ 

Ў ПРАЦЭСЕ ФІЗКУЛЬТУРНА-АЗДАРАЎЛЕНЧЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

 

Авалоданне дзецьмі дашкольнага ўзросту беларускай мовай –  гэта адзін з асноўных элементаў фарміравання асобы дзіцяці, засваення ім пачаткаў нацыянальнай культуры.

Развіццё беларускага маўлення дзяцей у ўстанове дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання носіць практычны характар. Важнае значэнне надаецца ўліку прынцыпаў інтэграцыйнасці, культураадпаведнасці і пераемнасці.  

У межах правядзення беларускамоўных дзён і тыдняў ва ўстанове дашкольнай адукацыі магчыма далучыць выхаванцаў да роднага слова шляхам увядзення беларускай мовы ў камунікатыўнае асяроддзе фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў.

Пачынаецца дзень з ранішняй гімнастыкі. Для таго, каб падняць настрой дзяцей, абудзіць ад сну, зацікавіць іх, пачынаем ранішнюю гімнастыку з загадкі, заклічкі. Дзеці з задавальненнем выконваюць фізічныя практыкаванні пад вершаваны рытм. Рытмічныя рухі выконваюцца лёгка і  не выклікаюць стамлення. У ранішнюю гімнастыку можна ўключыць комплексы на розныя тэмы: “Вожык”, “Кукарэку, певунок”, “Звярыная зарадка“. 

Уводная частка гімнастыкі будуецца па змесце знаёмых дзецям вершаў. Да вершаў падыходзім творча, знаходзім радкі, пад якія дзеці могуць выконваць розныя віды хадзьбы ці бегу, раздзяляем верш на часткі, прадугледжваем, каб фізічная нагрузка на выхаванцаў была аптымальная. 

З выхаванцамі малодшай групы выкарыстоўваем верш Кандрата Лейкі “Верабей”, з выхаванцамі сярэдняй групы выкарыстоўваем народны верш “Горкай, горкай, горачкай…”, з выхаванцамі старшай групы – верш Змітрака Бядулі “Дудачка”.

 

Вашай увазе прапануецца ўводная частка гімнастыкі з выхаванцамі 4-5 гадоў паводле народнага верша “Горкай, горкай, горачкай” 

 

Кіраўнік фізічнага выхавання чытае верш, а дзеці выконваюць розныя віды хадзьбы.

Горкай, горкай, горачкай

Ішоў малы Ягорачка. (Дзеці ідуць па крузе).

Ваўкоў ён не баяўся,

Страхаў не пужаўся. (Дзеці азіраюцца назад).

Пратаптаў Ягорачка Сцежачку да горачкі. (Дзеці ідуць з высокім падыманнем каленяў).

 

Выразаў Ягорачка   (Лёгкі бег адзін за адным). дудачку-свісцёлачку.

І свістаў ён птушачкай,

Птушачкай-пяюшачкай.

Горкай, горкай, горачкай (Дзеці ідуць змейкай на насках).

Ішоў малы Ягорачка. 

Пратаптаў Ягорачка (Бег змейкай). Сцежачку да горачкі. 

 

Горкай, горкай, горачкай (Дзеці выконваюць падскокі на дзвюх нагах з пасоўваннем  наперад).

Скакаў малы Ягорачка. Пратаптаў Ягорачка

Сцежачку да горачкі. 

 

Горкай, горкай, горачкай (Дзеці выконваюць практыкаванні на аднаўленне дыхання).

Прыйшоў малы Ягорачка. 

 

Пасля мастацкага суправаджэння ўводнай часткі дзеці з жаданнем выконваюць фізічныя практыкаванні ранішняй гімнастыкі. 

Вядучую ролю ў фізічным развіцці выхаванцаў займаюць фізкультурныя заняткі, у якія мы ўключаем мастацкае слова, элементы тэатралізацыі, беларускія народныя гульні.

На занятках па фізічнай культуры, дзякуючы практыкаванням з назвай, дзеці малодшага ўзросту добра ўяўляюць вобраз таго ці іншага персанажа і імкнуцца прадставіць яго. Напрыклад, “Мішка касалапы шырока ставіць лапы”, ”Бег ваўчок наш праз лясок”; “Могуць зайчаняты спінку выгінаць, яшчэ лоўка любяць разам прысядаць” і г.д.

З выхаванцамі 4-6 гадоў практыкуем арганізацыю заняткаў па фізічнай культуры па змесце беларускіх народных казках “Муха-пяюха”, “Каза-манюка”, “Пшанічны каласок”, “Зайкава хатка”, “Як курачка пеўніка ратавала”, “Верабей і мыш”. Выхаванцам цікава сустрэцца са знаёмымі персанажамі, перадаваць імітацыйныя рухі, паўтараць радкі ці сказы з тэксту, якія маюць паўтор: “Я муха-пяюха, а ты хто? Чаго ты, Зайчык, плачаш? Толькі не я, толькі не я. Нідзе не была, нічога не ела, не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі. Карова, карова, дай малака. Касцы, касцы, дайце сена. Карані ці вяршкі? Карані ці вяршкі?” і г.д. Для заняткаў падбіраем добра знаёмыя дзецям казкі. Пры выкананні рухаў і роляў дзеці атрымліваюць эмацыянальнае задавальненне, вучацца гаварыць, слухаць і ўзаемадзейнічаць. 

Фрагмент фізкультурнага занятку па выкананні асноўных відаў рухаў з выхаванцамі сярэдняй групы паводле матываў беларускай народнай казкі “Верабей і мыш”. 

Палова дзяцей – “мышы”, палова дзяцей – “вераб’і”. Кіраўнік фізічнага выхавання расказвае фрагмент казкі, а дзеці выконваюць рухі.

Жылі – былі побач Вераб’і і  Мышы.

Вераб’і пад страхою (дзеці стаяць на лаўках), а Мышы ў норцы пад хатай (дзеці стаяць перад сцэпленымі абручамі).

Надумалі яны пасеяць пшаніцу (“вераб’і” саскочылі з лаўкі, а “мышы” пралезлі пад абручамі). 

Назбіралі зярнят, засеялі поле (звычайная хадзьба ў розных напрамках).

Хутка паспела пшаніца (паказ каласкоў пшаніцы), пабеглі яны глядзець (бег у розных напрамках).

Мышы пытаюцца ў вераб’ёў: 

  • Вам карані ці вяршкі?

Вераб’і адказваюць:

  • Бяром карані.

Мышы зжалі каласы і ў свае норы панеслі (паўзуць з апорай на калені і далоні).

А Вераб’і  пакаштавалі карані – нясмачныя (паўзуць з апорай на ступні і далоні).

Давялося Вераб’ям  галоднымі зімаваць.

Сустрэліся вясною Вераб’і і Мышы (хадзьба на насках у розных напрамках).

Вырашылі  моркву пасеяць (хадзьба на пятках).

Вырасла морква (паказ морквы з лісцем). 

Мышы пытаюцца ў вераб’ёў: 

-Вам карані ці вяршкі?

Вераб’і адказваюць:

  • Бяром вяршкіі.

Сабралі Мышы свае карані і елі патроху (поўзанне па гарызантальнай гімнастычнай лаўцы на жываце, падцягваючыся рукамі).

А Вераб’і пакаштавалі вяршкі, надзьмуліся, ледзь не плачуць (выконваюць скачкі з абруча ў абруч).

 За гэтым усім назірала Варона ды пасмейвалася. Потым вырашыла памірыць Вераб’ёў і Мышэй.   

Дзеці стаяць адзін насупраць аднаго і гавораць словы: давай з табой мірыцца, давай з табой дзяліцца, будзем мы сябраваць, песні пець і танцаваць.

 

Вялікае значэнне для ўзбагачэння рухальнага вопыту выхаванцаў маюць мерапрыемствы актыўнага адпачынку: фізкультурныя святы, Дні здароўя.

Суправаджэнне фізічных рухаў, эстафет, спаборніцкіх гульняў невялікім тэкстам, вершаванымі, вобразнымі радкамі, словамі казачных персанажаў забяспечвае станоўчую матывацыю да авалодання роднай мовай, паглыбляе мастацкае ўспрыманне зместу казак і вершаў, дазваляе засвоіць яскравыя выразы. 

Практыкуем у канцы мерапрыемстваў з выхаванцамі 4-6 гадоў выкарыстоўваць слоган ці хэштэг (ключавое слова або фраза): “Каб здаровым быць і лоўкім, трэба нам фізтрэніроўка”, “Здаровы я – здаровая краіна”, “Фізічны рух – моцны дух”, “Зарадку рабіць – здаровым быць”, “Любім бегаць і скакаць, паспрабуй ты нас дагнаць”.

 Наяўнасць  картатэк фізкультхвілінак, лічылак, заклічак, беларускіх народных гульняў дае магчымасць шырэй выкарыстоўваць беларускае мастацкае слова пры арганізацыі рухальнай актыўнасці ва ўсіх узроставых групах.

Каб выклікаць у дзяцей большую цікавасць да беларускіх гульняў і актывізаваць на беларускае маўленне выкарыстоўваюцца розныя атрыбуты: паясы, капелюшы, накідкі, лыжкі, какошнікі, вяночкі, лапці і інш. Дзецям падабаецца, калі яны выконваюць адпаведныя рухі і кожны дзейнічае з гульнявымі атрыбутамі (шарыкамі, хустачкамі, стужкамі). Каб гульня выклікала ў дзяцей цікавасць прадугледжваем некалькі варыянтаў правядзення.  

Прапануем Вашай ўвазе беларускую народную гульню “Бярозка” з выхаванцамі сярэдняй групы.

 

Беларуская народная гульня “Бярозка”

З ліку тых, хто гуляе, лічылкай выбіраецца дзяўчынка-бярозка, ёй апранаецца накідка і яна становіцца ў круг. Дзеці ходзяць па крузе, паклаўшы хустачкі на правае плячо, і гавораць:

Бярозка белая, макаўка зялёная.

Летам махнаценька, зімой сучкаваценька, Дзе яна стаіць, там і шуміць.

Дзець спыніліся, павярнуліся ў другі бок і пайшлі па крузе. Дзяўчынка-бярозка ходзіць у крузе і збірае ў дзяцей хустачкі, а дзеці гавораць:

Бярозка зялёнянька, вясною вясёлянька.

Сярод поля стаіць, лісточкамі шуміць.

Дзяўчынка-бярозка імітуе шум лістоў – махае хустачкамі. Дзеці спыніліся, у круг павярнуліся і гавораць прыгаворку:

“А восенню карані ў бярозкі засынаюць і лісточкі ападаюць!”. Дзяўчынкабярозка раскідвае хустачкі, дзеці пад музыку бегаюць па зале. Калі музыка заканчваецца, дзеці падымаюць хустачкі, утвараюць круг. 

 

Педагагічную дзейнасць трэба грунтаваць на роднай мове, на роднай гісторыі, на родным фальклоры і літаратуры, што дазволіць захаваць народныя традыцыі.

свернуть

Практычны матэрыял «Маленькія “адкрыцці” дзяцей 5-6 гадоў пры азнаямленні з мастацкімі творамі на беларускай мове»

Практычны матэрыял

«Маленькія “адкрыцці” дзяцей 5-6 гадоў пры азнаямленні з мастацкімі творамі на беларускай мове»

Мэта: фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін у выхаванцаў да беларускай мовы, жаданне авалодаць ёй у працэсе пазнавальнай практычнай дзейнасці па змесце мастацкіх твораў.

 

Мастацкі твор: «Бацька і сыны», паданне.

Пазнавальная практычная дзейнасць: вопыт «Як разламаць венік» (перад чытаннем падання).

Мэта: развіваць мысленне, уменне аналізаваць аб’ект; выхоўваць пачуццё калектывізму.

Матэрыял і абсталяванне:  галінкі дрэва, стужка (20-30 шт.)

Ход. Дзеці бяруць па адной галінцы дрэва (бяроза).  Выхавальнік пытаецца, што з іх можна зрабіць, каб атрымалася прылада для працы (венік). Як будзем рабіць венік? (Трэба ўсе галінкі злучыць, параўняць канцы і звязаць стужкай).

Дзеці па чарзе спрабуюць зламаць венік, каб упэўніцца, які ён трывалы.

Выхавальнік наводзіць дзяцей на думку, што ёсць спосаб зламаць венік. Абмяркоўваюцца ўсе прапановы. Далей дзеці слухаюць паданне «Бацька і сыны» і параноўваюць вынікі сваіх прапаноў з тымі, што ў паданні.

Венік зноў разбіраецца на галінкі, якія дзеці з лёгкасцю ламаюць. Вывад. Калі ўсе разам – гэта моц і сіла. 

 

Мастацкі твор: «Бярозавы лісток», У. Скарынкін.

Пазнавальная практычная дзейнасць: эксперымент «Як навучыцца іграць на бярозавым лістку» (перад чытаннем верша).

Мэта: развіваць навыкі даследчай дзейнасці пры ўзаемадзеянні з бярозавым лістком для атрымання гукаў; выхоўваць цярплівасць, радасць ад атрымання выніку.

Матэрыял і абсталяванне: бярозавыя лісткі, музыка беларускага танца «Крыжачок».

Ход. Агледзецца навокал, адказаць: «Якія прадметы могуць стаць музычнымі інструментамі?» Якія гукі яны могуць перадаваць? 

Выхавальнік прапануе паглядзець, як бярозавы лісток ператвараецца ў музычны інструмент. Ён прыкладае лісток да вуснаў і дуе на лісток так, каб атрымаўся гук. Справа не простая. Трэба цярпенне, уменне па-рознаму прыкладаць лісток да вуснаў, па-рознаму дуць, каб атрымаць гук. 

Дзеці спрабуюць прымусіць лісток зайграць. Праз некалькі хвілін выхавальнік чытае верш «Бярозавы лісток», дзе хлопчык вельмі добра навучыўся іграць на бярозавым лістку як на гармоніку. «Бярозавы лісток» (У. Скарынкін)

А я пакуль не гарманіст. Прыклаў да вуснаў тонкі ліст – Што сілы дзьмухаю-іграю, Высокі гук ляціць над гаем. Цішэй падзьмухаю знарок,- Адкажа басам мой лісток.

А вы скачыце “Крыжачок”!

Уключаецца музыка беларускага танца «Крыжачок», дзеці падыгрываюць на сваіх музычных інструментах – бярозавых лістках.

Вывад.  Ва ўмелых руках многія рэчы могуць стаць музычнымі інструментамі.

 

Мастацкі твор: «Страшная казка»*, В. Вітка.

Пазнавальная практычная дзейнасць: назіранне за агеньчыкамі з цемры (па ходу чытання расказа).

Мэта: развіваць зрокавае і слыхавое ўспрыманне, аргументаваць свае доказы наконт прыроды агеньчыкаў; выхоўваць смеласць.

Матэрыял і абсталяванне: ліхтарык (на мабільным тэлефоне), цёмнае памяшканне.

Ход. Расказ чытаецца ў светлым памяшканні да слоў: «З цемры на іх глядзелі вялікія блішчастыя вочы. Якраз як у таго звера, пра якога бабка расказвала казку».

Затым дзеці пераходзяць у цёмнае памяшканне. Уключаецца ліхтарык.

Пры адказах на пытанні дзеці перадаюць свае ўражанні.

  • Што змянілася навокал?
  • Як вы сябе сталі адчуваць?
  • На што падобны агеньчыкі?
  • Прыдумайце самую вясёлую (самую страшную, самую праўдзівую) прыроду з'яўлення агеньчыкаў.

Дзеці зноў пераходзяць у светлае памяшканне, чытанне «Страшнай казкі» працягваецца.

Вывад. Бывае, што страхі чалавек сам сабе выдумляе.

 

Мастацкі твор: «Фарбы восені», П. Прануза.

Пазнавальная практычная дзейнасць: гульнявая праблемная сітуацыя

«Хто больш назаве колераў восені і правільна іх зафіксуе на паперы» (перад чытаннем верша).

Мэта: развіваць зрокавае (больш аб'ектаў убачыць і назваць іх колер) і слыхавое ўспрыманне (пачутыя колеры адлюстраваць на паперы); выхоўваць уважлівасць.

Матэрыял і абсталяванне: каляровыя алоўкі, папера, фішкі.

Ход. З дзецьмі на вуліцы праводзіцца дыдактычная гульня «Хто больш назаве колераў восені». Трэба назваць прадмет або аб'ект і яго колер. За правільныя адказы дзеці атрымліваюць фішкі. У каго больш фішак, той і пераможца.

У пакоі гульня працягваецца. Пры чытанні верша «Фарбы восені» дзеці каляровымі алоўкамі на паперы фіксуюць толькі пачуты колер. Затым колькасць колераў падлічваецца, параноўваецца паміж дзецьмі і тымі колерамі, за якімі яны назіралі на вуліцы.

Вывад. Трэба быць вельмі ўважлівым, каб выканаць заданне правільна.

Фарбы восені (П. Прануза)

 

Колькі фарбаў мае восень?

Паспрачаліся сябры.

Пеця кажа: “Можа восем”. Толя кажа: “Можа тры”. Выйшлі раніцай у поле,

Крочаць сцежкай спакваля.

Рунь

Зялёны мае колер, Чорны – Свежая ралля.

Полымем прыгожым, сінім, Дагараюць васількі.

На срабрыстай павуціне Дробных кропель аганькі. Залаціста, жоўта ў лесе Гэтай слаўнаю парой.

Куст рабіны гронкі звесіў, Як аблітыя зарой.

А бярозы, як сястрычкі – Ў кожнай – беленькі хвартух,

Над празрыстаю крынічкай Збегліся, пасталі ў круг. Сад палае ад ранетаў, Бы паселі снегіры. Каля школы многа кветак Ці касцёр такі гарыць?

З клёнаў лісце ападае – Светлай чырвані ручэй.

Колькі ж фарбаў восень мае? Хто падлічыць з вас хутчэй?

 

 

Мастацкі твор: “Дзе Оля?”, А. Зэкаў.

Пазнавальная практычная дзейнасць: мадэляванне “Дзе знаходзяцца дзяўчынкі?” (па ходу чытання верша)

Мэта: развіваць уменне працаваць у адным тэмпе; практыкаваць у запісу верша піктаграмамі; выхоўваць цікавасць да лагічных загадак.

Матэрыял і абсталяванне: аркуш паперы, аловак (на кожнага з дзяцей).

Ход. Прачытаўшы першы раз верш (не да канца), выхавальнік прапануе пры другім чытанні дзецям “запісаць” яго піктаграмамі: елачка – гэта лес; траўка – луг; вертыкальныя штрыхі – поле; сілуэт хаткі – хата; дрэва з яблыкамі – сад.

Алеся – у лесе,

Люся – у лузе,

Поля – у полі,

Каця – у хаце, Надзя – у садзе, Там і Ядзя.

Калі верш усе запісалі, перад дзецьмі ставіцца задача, якую трэба рашыць (чытаюцца вершаваныя радкі далей):

А дзе Оля, Калі Поля

Разам з Оляй?

Абмяркоўваюцца здагадкі дзяцей. Вывад. Оля і Поля ў полі. 

 

Спіс выкарыстаных крыніц.

  1. Учебная программа дошкольного образования. - Минск : Нац. Ин-т образования, 2019. – 479 с.

         2.. Дукса М.М. Працавітае сонца. Вершы. – Мінск: “Юнацтва”, 1994.

  1. Жывая кніга прыроды: Дапам. для педагогаў дашк. устаноў / Уклад.

І.С. Марачкіна. Пад рэр. Я.Р. Лецкі. – Выдавецтва 2Бацькаўшчына”, 1997. – 199 с.

  1. Зэкаў, А.М. На арэхавым кані. Вершы. – Мн., “Мастацкая літаратура”, 2003.
  2. Прануза П.К. Звініць ручаёк. Вершы. – Мінск: “Юнацтва”, 1988.
  3. Читаем детям : хрестоматия : пособие для педагогов учреждений дошк.

образования. В 3 т.  От 5 до 7 лет. / сост. А.И. Саченко, Л.А. Смаль. – Минск : Экоперспектива, 2015. 

          

свернуть

Задачи патриотического воспитания дошкольников

Задачи патриотического воспитания дошкольников :

развивать:

- осознание своей принадлежности к семье, детской группе, обществу в целом;

- интерес к родственным отношениям, к истории своей семьи;

- чувство симпатии, эмоциональной привязанности, доверия в общении со сверстниками;

- умение осознавать себя во времени (в настоящем, прошлом и будущем);

- интерес к социальной действительности: к труду взрослых, труду своих родителей; к взаимоотношениям людей разных профессий;

- гуманное отношение ко всему живому, развитие потребности в познании природы и бережного отношения к ней;

- любознательность к понятию "Родина" (местом, где родился человек, где живут его родные), достопримечательностям своего города, поселка, государства;

- активное  участие во всех видах детской деятельности;

формировать:

- адекватные представления о себе, о других;

-осознание себя как члена детского общества;

- интерес к своему внешнему облику и внутреннему миру;

- сопричастность к современным событиям, первоначальные представления о национальных культурных традициях;

- национальное самосознание;

- знания о  государственной символике (флаг, гимн, герб), животных, птицах, деревьях, цветах, которые могут являться символами белорусского государства (сосна, зубр, аист, цветок льна, клевера, василек);

- чувства нравственной, эстетической и экологической культуры;

- самостоятельность в разнообразных жизненных ситуациях;

воспитывать:

- интерес, внимание и доброжелательное отношение к окружающим;

- гуманные отношения, эмоциональную привязанность и доверие к близким взрослым и сверстникам;

- интерес к национальным и общечеловеческим ценностям, культурным традициям народа;

- патриотические чувства, гражданственность;

- чувства любви к родному краю и гордость за него;

- лучшие нравственные качества белорусов: доброту, отзывчивость, трудолюбие, гостеприимство, честность и др.;

- уважение к этническим признакам жителей Республики Беларусь, языку белорусов.

Процесс патриотического воспитания в учреждениях дошкольного образования организуется с учетом принципов:

гуманизации образовательного процесса в учреждении дошкольного образования, предусматривающий равноправие и взаимоуважение участников образовательного процесса;

культурной традиционности, предполагающий патриотическое воспитание в духе исторических, культурных традиций народа, его языка и обычаев;

постепенности и непрерывности, который предполагает, что патриотическое воспитание проходит ряд этапов, постепенно усложняется его содержание, корректируются направления развития нравственных качеств личности и обеспечивается их преемственность;

комплексности и интеграции, согласно которому образовательный процесс рассматривается как единая целостная система, обеспечивающая целенаправленное взаимодействие педагогов учреждения дошкольного образования, семьи, работников музеев, библиотек и др. Интеграция осуществляется на основе комплексного подхода к планированию.

 

свернуть

Картотека дидактических игр для дошкольников по патриотическому воспитанию

Дидактическая игра в жизни дошкольника. С раннего возраста дети активно познают мир, исследуя всё происходящее вокруг. Основным видом деятельности детей является игра, поэтому развивающие дидактические игры занимают важнейшее место в жизни ребёнка. Одной из основных задач дидактической игры является развитие активной и интересной для детей игровой деятельности.

Дидактическая игра в жизни дошкольника.

 С  раннего возраста дети  активно познают мир, исследуя всё происходящее вокруг.  Основным видом деятельности детей является игра,   поэтому развивающие дидактические игры занимают важнейшее место в жизни ребёнка. Одной из основных задач   дидактической игры является развитие активной и интересной для детей игровой деятельности.   

Дидактическими называются игры, которые проходят в виде учебных занятий. Они отличаются наличием правил, системы оценки, а также структуры игровой деятельности. Они    выступают как средство всестороннего воспитания личности ребенка, формирующие  социальную активность, которая выражается в разнообразной деятельности ребенка, такой  как образовательная, воспитательная, трудовая, двигательная, коммуникативная, нравственная, эстетическая.   Дидактические игры  позволяют шире приобщить детей к текущей жизни в доступных им формах нравственных переживаний, так как одна  из  особенностей дидактических игр  выражается в эмоционально - познавательном  содержание самой игры.

 Образовательными структурными элементами дидактической игры являются образовательная, воспитательная и развивающая   задачи, а также правила и игровые действия.  Проведение самой дидактической игры включает в себя: ознакомление детей с содержанием игры и с дидактическим материалом, объяснение правил и хода игры, показ игровых действий, определение роли взрослого в игре, подведение итогов игры (анализ игры).

  Дидактическая игра по нравственно-патриотическому воспитанию позволяет открыть комплекс разнообразной деятельности детей: мысли, чувства, переживания, сопереживания, поиски активных способов решения игровой задачи, подчинение их условиям и обстоятельствам игры, отношения детей в игре. Содержание таких  игр формирует у детей правильное отношение к явлениям общественной жизни,  природе, предметов окружающего мира, систематизирует и углубляет знания о Родине, о Родном крае, об Армии,  о Защитниках отечества, об истории  своей страны, ее традициях и обычаях, знакомит с разными профессиями и дает представления о видах трудовой деятельности, закрепляет знания детей о транспорте, правилах этикета, поведения в общественных местах.    И оно  направлено на формирование правильного отношения к предметам, фактам и явлениям окружающей жизни и способностям противостоять отрицательным фактам и явлениям.

« Мой адрес…»

Цель: формировать умение и знание детей называть свой домашний адрес, улицу города, номер дома, квартиры, телефона,этаж закрепить знание права на жильё, неприкосновенность жилища.

Материал: мяч.

Ход игры: все встают в круг, воспитатель передаёт мяч ребёнку и говорит: Я живу на … этаже», ребёнок продолжает, называя свой этаж, и передаёт мяч соседу и т.д.

 

«Наш детский сад »

Цель: закрепить знаний детей о детсаде, о работниках детсада. Какие обязанности они выполняют. Где находятся группа, музыкальный зал, и т.д. Закрепить умение ориентироваться по плану в пространстве.

Материал: фотографии и иллюстрации детского сада, работников детсада. Планы детсада, 1, 2 этажа, группы.

Ход игры: По фотографиям и иллюстрациям дети узнают и рассказывают о работниках детсада. По плану дети ориентируются в пространстве.

 

«Поиски добрых слов»

Цель: раскрыть на примерах значение слов «простите, извините», воспитывать дружеские отношения, объяснить необходимость извинения, признания вины или доказательства правоты и справедливости, связь слова и поступка, слово и отношение.

Ход игры: Воспитатель начинает рассказ о том ,как следует извиняться , где и когда, как применяются эти вежливые слов.

 

«Путешествие по маршруту добрых чувств, поступков, дел и отношений»

Цель: обратить внимание детей на то, что добрые чувства, поступки и дела вызывают чувство уважения, дружбу и любовь. Формировать дружеские отношения, закреплять правила этикета, правила поведения.

Материал: картинки с разными сюжетами добрых поступков, хорошего и плохого поведения.

Ход игры: Воспитатель начинает рассказ о том, как следует себя вести в том или ином месте, какие поступки хорошие..

 

«Наша страна»

Цель: Выявить знания детей о нашей Родине, ее столице.

Материал: иллюстраций, фотографий.

Ход игры: воспитатель показывает иллюстрации и картины, залает вопросы. Дети отвечают.

 

«Малая Родина »

Цель: Выявить знания детей о своей Малой Родине, об истории нашего города, памятниках и достопримечательностях.

Материал: иллюстрации, фотографий города и нашей области.

Ход игры: воспитатель показывает иллюстрации и картины, задает вопросы. Дети отвечают.

 

«Расскажи о своей семье»

Цель: Сформировать представление о себе как о члене семьи. Показать значение семьи в жизни человека. Формировать желание рассказывать о членах своей семьи, гордиться ими, любить их.

Материал: Фотоальбом, составленный совместно с родителями с семейными фотографиями с генеалогическим древом семьи.

 

«Как я дома помогаю?»

Цель: Формировать представления о домашних обязанностях женщин и мужчин, девочек и мальчиков. Воспитывать желание оказывать помощь людям.

Материал: Картинки с изображением людей, которые исполняют разную работу по дому.

Ход игры: Воспитатель показывает карточку, предлагает составить рассказ по ней и рассказать, кто и какие обязанности выполняет дома.

 

«Благородные поступки»

Цель: Воспитывать в детях желание совершать поступки ради других людей. Формировать понимание того, что поступком мы называем не только героизм, но и любое доброе дело ради другого человека.

Материал: мячик, картинки и иллюстрации с изображением благородных поступков.

Ход игры: Детям предлагается перечислить благородные поступки по отношению к девочкам (женщинам) и мальчикам (мужчинам). Воспитатель кидает в руки мяч одному из игроков, тот называет благородный поступок и перекидывает мяч следующему игроку по своему желанию.

 

«Вежливые слова»

Цель: Воспитывать в детях культуру поведения, вежливость, уважение друг к другу, желание помочь друг другу.

Материал: сюжетные картинки, на которых изображены разные ситуации: ребенок толкнул другого, ребенок поднял упавшую вещь, ребенок жалеет другого ребенка, и т.д.

Ход игры. Воспитатель показывает карточку и предлагает составить рассказ по картине

 

«Где находится памятник?»

Цель: знакомить детей с памятниками, учить ориентироваться в родном городе.

Материал: изображения памятников.

Ход игры: Воспитатель демонстрирует детям изображения памятников, просит рассказать, где установлен этот памятник.

 

«Наш микрорайон»

Цель: Закрепить знания детей о своем микрорайоне, об административных зданиях, построенных в ближайшем окружении детсада.

Материал: фотографии и иллюстрации, макет микрорайона.

Ход работы : По фотографиям и иллюстрациям дети узнают и рассказывают о своем микрорайоне, об административных зданиях, построенных в ближайшем окружении детсада.

 

«Назови виды спорта»

Цель: закрепить виды спорта: летние, зимние, спортивный инвентарь. Уяснить, что занимаясь, спортом мы получаем здоровье, отдых.

Материал: картинки с разными видами спорта, пиктограммы видов спорта, символическое изображение человечков.

Ход игры : Все встают в круг, передают друг другу мяч и называют: зимние виды спорта, летние виды спорта, спортивный инвентарь.

 

«Моих родителей зовут…»

Цель: Закрепляем знания имени и отчества родителей, дедушек , бабушек… Материал: семейные фотоальбомы.

Ход игры: дети, передавая друг другу мяч, быстро называют фамилию, имя, отчество мамы и папы.

 

«Вчера- сегодня»

Цель: развивать чувство времени у детей.

Ход игры: Взрослый предлагает детям выслушав предложения, определить, какого времени оно касается (настоящего или прошлого). Если прошлого, то дети показывают руками сзади себя – было когда-то, если же предложения касается настоящего, то дети разводят руками.

свернуть

Дидактическая игра «Сложи соломенный домик»

Задачи: познакомить детей с новым природным материалом – соломкой, учить самостоятельно подбирать необходимую форму и складывать домик (из пазлов и целых частей); совершенствовать знания величин: «широкий – узкий», «высокий – низкий», «большой – маленький»; развивать интерес к белорусскому природному материалу; развивать мелкую моторику рук, глазомер, умение сохранять правильную осанку во время игры; воспитывать умение работать сообща, в коллективе, помогая друг другу.

Дидактическая игра «Сложи соломенный домик»

Возраст: воспитанники средней, старшей групп.

Задачи: познакомить детей с новым природным материалом – соломкой, учить самостоятельно подбирать необходимую форму и складывать домик (из пазлов и целых частей); совершенствовать знания величин: «широкий – узкий», «высокий – низкий», «большой – маленький»; развивать интерес к белорусскому природному материалу; развивать мелкую моторику рук, глазомер, умение сохранять правильную осанку во время игры; воспитывать умение работать сообща, в коллективе, помогая друг другу.

Материал: карточки (4 шт.), два комплекта соломенного материала (целые и разрезанные на пазлы домики), инструкция, коробка.

1 вариант. Для воспитанников средней группы.

         Детям раздаются готовые карточки с нарисованными домиками (высоким, низким, большим, маленьким, широким и узким), предлагается найти соломенные домики и крыши соответствующего размера и рассказать, какой величины получился домик.

2 вариант. Для воспитанников старшей группы.

         Детям раздаются карточки с нарисованными домиками разной величины (разделёнными на части) и предлагается найти соответствующие части из соломки. Побеждает тот, кто первым правильно сложит домик и расскажет о нём.

свернуть

Інтэрактыўныя практыкаванні

Адной з эфектыўных формаў выкарыстання музейнай педагогікі для фарміравання цікавасцi да мінулага і сучаснага сваёй Радзімы, грамадзянскага і патрыятычнага выхавання дзяцей з'яўляецца правядзенне інтэрактыўных гульняў. З мэтай фармiравання ў дзяцей дашкольнага ўзросту ўяўленняў аб асноўнай гісторыка-культурнай славутасці вёскі Медна – музеі Народнай славы, радным краi i духоўных каштоўнасцях продкаў, з мэтай захавання i папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны Радзiмы, грамадзянска-патрыятычнага выхавання, прапануем вашай увазе два комплекса інтэрактыўных практыкаванняў, якiя складаюцца з 16 заданняў, распрацаваных у электронным дадатку LearningApps.org.

Адной з эфектыўных формаў выкарыстання музейнай педагогікі для фарміравання цікавасцi да мінулага і сучаснага сваёй Радзімы, грамадзянскага і патрыятычнага выхавання дзяцей з'яўляецца правядзенне інтэрактыўных гульняў.

З мэтай фармiравання ў дзяцей дашкольнага ўзросту ўяўленняў аб асноўнай гісторыка-культурнай славутасці вёскі Медна – музеі Народнай славы, радным краi i духоўных каштоўнасцях продкаў, з мэтай захавання i папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны Радзiмы, грамадзянска-патрыятычнага выхавання, прапануем вашай увазе два комплекса інтэрактыўных практыкаванняў, якiя складаюцца з 16 заданняў, распрацаваных у электронным дадатку LearningApps.org.

 

Азнаёмiцца з нашымi інтэрактыўнымi практыкаваннямi магчыма пры выкарыстаннi наступных спасылак:

Калекцыя практыкаванняў "Музей Народнай славы"

Калекцыя практыкаванняў "Мы памятаем! Мы ганарымся!"

 

Азнаёмiцца з нашымi інтэрактыўнымi практыкаваннямi магчыма таксама пры выкарыстаннi наступных Qr-кодаў:

 

Калекцыя практыкаванняў

"Музей Народнай славы"

 

Калекцыя практыкаванняў

"Мы памятаем! Мы ганарымся!"

 
СВЕРНУТЬ
свернуть

Матэрыялы для правядзення святаў у дашкольнай групе

Свята «Саракі»

для старшай групы

 

Праграмныя задачы: пашыраць уяўленні дашкольнікаў пра традыцыі святкавання народнага свята «Саракі», фарміраваць асновы музычнай культуры сродкамі беларускага музычнага фальклору; развіваць пазнавальную цікавасць да гукавой рэчаіснасці, народных традыцый, патрэбнасць у мастацкім пазнанні музыкі; выхоўваць пачуццѐ любові да роднага краю, павагу да культуры продкаў.

Абсталяванне: інтэр’ер беларускай сялянскай хаты: вышыванкі, беларускія тканыя ручнікі, вырабы з саломкі, стол, белы абрус, самавар, гліняны посуд (гарлачык, кубкі, талеркі, маленькія булачкі «жавараначкі»); магнітафон, магнітафонныя запісы (грамзапіс спеваў птушак, песня жаваранка, беларуская народная музыка); шапачкі – маскі воўка, гусей, бусла, жабак; фітболы для гульні. Дзеючыя асобы: Гаспадыня, Вясна.

 

Ход свята

 

Дзеці пад беларускую народную музыку заходзяць у музычную залу. З хаты выходзіць Гаспадыня.

Гаспадыня. Добры дзень, дзеці! Сѐння мы з вамі святкуем народнае свята «Саракі», якое адзначаецца 22 сакавіка. Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень да нас прылятаюць сорак «выраяў», 40 птушак, сярод якіх жаваранак. Яго ласкава ў нас называюць жаўрук або жаўранак. Напярэдадні свята гаспадыні рабілі птушак з саломы, паперы, гліны. Выпякалі 40 жаўрукоў з цеста, у некаторых мясцовасцях – 40 варэнiкаў, 40 маленькiх пiражкоў, галушак, клѐцак.  А ў дзень свята ўпрыгожвалі імі галінкі дрэў, насілі іх па вуліцы, спяваючы песні. Лічылася, што ў гэты дзень сарока пачынае будаваць гняздо, дзеля чаго прыносіць роўна сорак галінак, i ўжо канчаткова прыходзiць вясна. А ці ведаеце вы прымаўкі пра гэта свята?

Дзіця 1. Зіма канчаецца – вясна пачынаецца.

Дзіця 2. Святыя Саракі ў полі саху валаклі.

Дзіця 3. Святыя Саракі – да не йдзі да ракі [28].

Гаспадыня. Якія прыметы на гэты дзень вы ведаеце? Я буду называць пачатак прыметы, а вы працягвайце далей.

На Саракі прылятаюць з-за мора… (птушкі). Прылятаюць сорак… (жаваранкаў).

Гаспадыня. Пасля зімовай сцюжы няма нічога лепшага, як пачуць звонкую песню жаваранка. Лічыцца, што жаваранак вясну адкрывае.

Гучыць песня жаваранка (у запісу).

Гаспадыня. Якіх пералѐтных птушак вы ведаеце? (Адказы дзяцей.)

Як вясна прыйшла ў гаі,

Разбудзіла ручаі

І паклікала ізноў

Птушак з выраю дамоў.

Прыляцелі жаўрукі,

І зязюлі, і шпакі,

Качкі, чэпікі 

Раюцца,

З імі ластаўкі. (Максім Танк, урывак з верша «Як вясна прыйшла») [34].

А яшчэ да нас прылятаюць з цѐплых краѐў лебедзі. Я прапаную вам успомніць гульню «Гусі-лебедзі». Праводзіцца беларуская народная гульня «Гусі-лебедзі» (або «Гусі і воўк») [9, с. 187]. 

Гаспадыня. Зараз я вам загадаю загадку. Паспрабуйце адгадаць, пра якую птушачку я вам спавядаю. У пяску купаюцца Шэранькія шарыкі.

Куртатыя хвосцікі,

Дзюбатыя тварыкі (Н. Сторажава) [38, с. 51].

Дзеці. Вераб’і.

Выконваюць танец «Вераб’іная дыскатэка».

Гаспадыня. Добра мы з вамі, дзеці, патанцавалі, але ж мы ўсе жадаем сустрэцца з Вясной.

Ці скора ж ты, жаданы час

Вясны-красы, ідзеш да нас? Адкрый лугі, адзень лясы,

На жыта кінь крышталь расы!

Сагрэй ты нас, цяплом абвей…

Ідзі, Вясна, ідзі скарэй! (Якуб Колас, урывак з верша

«Да вясны») [24]. 

Дзіця 4. Прыйдзі, прыйдзі, Вясна!

Дзіця 5. Прыйдзі, прыйдзі, Красна.

Дзіця 6. Прыйдзі ў дзіцячы сад – кожны будзе рад.

Усе разам. Гу-гу, гукаем, Вясну заклікаем.

Гаспадыня. Давайце станем у карагод і пагукаем Вясну нашай песняй-вяснянкай.

Выконваюць песню «Жавароначкі, прыляціце» (бел. народ. песня, апрац. В. Сярых).

Гаспадыня. Выдатна спявалі! А вось і Вясна да нас ідзе.

Пад музыку, дзе чуецца спеў птушак, прыходзіць Вясна.

Вясна. Прывітанне, дзеці! Гэта вы мяне гукалі?

Дзеці. Мы цябе чакаем. Мы цябе гукаем.

Гаспадыня. Вясне мы заўсѐды рады! Што прынесла нам, Вяснавесенька?

Вясна. 

Я прынесла вам песні-песенькі, Каб спявалі іх шчыра з году ў год, Каб вадзілі дружна карагод.

Гаспадыня. Што падорыш нам, Вясна-весенька?

Вясна. 

Падару я вам шмат пралесачак.

Будуць кветачкі расцвітаць,

Будуць птушачкі звонка шчабятаць.

Гаспадыня. Гаспадыняй Вясна стала ў нашым краі і ў госці  да нас завітала. Давайце вясѐлай песняй сустрэнем прыход маладзенькай госці!  Выконваюць песню «Прыйшла вясна» (муз і сл. Я. Жабко).

Дзіця 7.

Гэй, Вясна, гэй, красна!

А што ты нам яшчэ прынесла?

Ці сала кусочак?

Ці масла брусочак?

Ці па піражочку?

Вясна. Я прынесла вам цікавую гульню. 

Праводзіцца беларуская народная гульня «Займі хатку».

Дзецi стаяць у «хатках» (маленькае кола). У кожнай «хатцы» – «птушачка». У сярэдзіне залы сядзiць «птушачка», якой не хапiла «хаткi». На першую частку музыкi дзецi крочаць павольна ў правы бок, «птушачкi» сядзяць у «хатках». На другую частку дзецi спыняюцца, узнiмаюць рукi ўгару. Усе «птушачкi лятаюць» па зале. Калі музыка скончыцца, кожная «птушачка» стараецца хутчэй заняць «хатку».

Вясна. Нагуляліся, а цяпер трохі адпачнем. Сѐння свята нашых птушак І вялікіх, і малых. Вам пабачыць і паслухаць Прапануем мы пра іх.

Паспрабуйце адгадаць мае загадкі пра птушак. 1. З выраю першы вяртаецца, З песняй да свету звяртаецца.

Поля і неба сябрук,

Гэта, вядома, … (жаўрук). Паказвае карцінку жаваранка. 2. Гэты дзядзька-будаўнік Малатком біць не прывык. Тук-тук доўгім носам,

Вось дом будзе восам.

I працуе – глянуць люба.

Інструмент у дзядзькі – дзюба. (Дзяцел.) (Н. Сторажава) [38, с. 96]

Паказвае карцінку дзятла.

  1. Дом драўляны, габляваны, 3 кругленькім акенцам, Без дзвярэй і сенцаў.

Гаспадар – тo ж мой дружбак,

Невялічкі шэры... (шпак) (Н. Сторажава) [38]. 

Паказвае карцінку шпака.

  1. У чырвоных ботах Ходзіць па балоце,

Захаваўшы лапкі,

Спрытна ловіць жабкі. (Бусел.) [31, с. 51] Паказвае карцінку бусла.

Вясна. Так, дзеці, гэта бусел. Белы бусел з’яўляецца сімвалам Беларусі. Таму Беларусь часта называюць «Краінай пад белымі крыламі». А жыве ѐн паблізу тых мясцін, дзе ѐсць рэчка і вадаѐм, дзе шмат маленькіх жабянят. Я прапаную вам пагуляць у гульню, якая называецца «Бусел і жабкі».

Праводзіцца беларуская народная гульня «Бусел і жабкі».

Усе дзеці – «жабкі». Яны скачуць, як жабкі, пад музыку. Калі музыка сціхае, «жабкі» заскокваюць у абручы i заміраюць. Выходзіць «бусел», гаворыць і пільна назірае, каб забраць з сабою тую «жабку», якая зварухнецца:

У чырвоных ботах

Ходзіць па балотах

Бусел доўганосы,

Жабак сабе носіць.

Тая «жабка», якая варухнецца, трапляе ў «дзюбу буслу» i выбывае з гульні. Гульня працягваецца.

Вясна. Ой, як весела з вамі! Але прыйшоў час развітвацца. Трэба ў другі садок збірацца. Я рада сустрэчы з вамі. За тое, што вы мяне чакалі, са мною гулялі, спявалі, я вас пачастую.

Вясна частуе дзяцей печывам у форме птушак.

Вясна. А цяпер яшчэ раз заспявайце мне веснавую песню.

Дзеці спяваюць песню «Мы ідзем гукаць вясну» (муз. В. В. Сярых, сл. І. Цітаўца). Вясна дзякуе за песню і развітваецца.

Гаспадыня. Вось мы і сустрэліся з Вясною. Я прапаную вам выйсці на вуліцу і паназіраць за сонейкам, паслухаць шчабятанне птушак, пазабаўляцца.

  

Свята прылѐту Бусла. Благавешчанне

(для выхаванцаў старшай групы)

 

»

 

Благавешчанне (Дабравешчанне, Звеставанне, Свята вясны, Гуканне Вясны, Рыгор) – беларускае народнае свята, якое адзначаецца

7 красавіка. Лічыцца вялікім святам, святам прылѐту бусла.

 

Праграмныя задачы: папаўняць веды дашкольнікаў пра традыцыі святкавання народнага свята «Благавешчанне»; фарміраваць у дзяцей уяўленні аб нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцях, культурных традыцыях народа; развіваць творчыя здольнасці дашкольнікаў сродкамі музычна-гульнѐвай дзейнасці; садзейнічаць стварэнню добрага настрою; выхоўваць пачуццѐ любві да роднага краю і гонару за яго.

Абсталяванне: музычныя інструменты, кошык з пячэннем, дзіцячыя касцюмы для герояў (Бусел, Курыца, Карова, Авечка, Гусак).

Дзеючыя асобы: вядучы, Бусел, Курыца, Карова, Авечка, Гусак.

 

Ход свята

Пад гучанне беларускай народнай мелодыі дзеці ланцужком уваходзяць у залу. Дзіця 1. 

У дзіцячым садзе сѐння  Песні, музыка гучаць.

Мы ўсім вам вельмі рады, Бусла будзем сустракаць. Дзіця 2. 

Сонца грэе, прыпякае,

Лѐд на рэчцы затрашчаў,

Цѐплы вецер павявае, Хмар дажджлівых нам прыгнаў. Дзіця 3. 

Вось і бусел паказаўся,

Гусі дзікія крычаць,

Шпак на дубе расспяваўся,

Жураўлі ўжо ляцяць (Якуб Колас, урывак з верша «Вясна») [37].

Дзіця 4.

Ціха ў полі, ціха ў лесе, Чуць балбоча ручаѐк.

А высока ў паднябессі

Льецца звонкі галасок (Якуб Колас, урывак з верша «Раніца вясною») [37]. 

Дзіця 5.   Сцежкі пацямнелі, Мокры снег асеў.

Хутка ўбачым у небе

Качак і гусей (Паўлюк Прануза, урывак з верша «Першы крок вясны») [35].

Дзіця 6. 

Сонейка заззяла, Многа шле цяпла.

Снег растаў наўкола,

Да нас вясна прыйшла.

Дзеці спяваюць песню «Вясна» (муз. і сл. І. Саўчук).

Вядучы. А зараз я загадаю вам загадку:

Праз горы, даліны,

Праз тысячы сѐл

З далѐкай краіны Вярнуўся пасол.

Спаважны, чыноўны,

Ён стаў на страсе,

У ботах чырвоных,

Каб бачылі ўсе (Ніл Гілевіч) [38, с. 53].

Дзеці. Бусел.

Вядучы. «Бусел прыляцеў – вясна будзе!» – гаворыць беларус, заўважыўшы першае з’яўленне гэтай птушкі. Рады бусел, клякоча На гняздзе на ўвесь гай.

Радасць выказаць хоча:

– Прыляцеў я ў свой край. Тут над рэчкай сасонкі, Морам жыта шуміць,

Без любімай старонкі

Мне б ніколі не жыць (А. Дзеружынскі верш «Прыляцеў я ў свой край») [10].

Вядучы. Бусел – любімая птушка беларусаў, бо ѐн прыносіць добрыя весткі. Таму гэта свята яшчэ называюць «Благавешчаннем». Ёсць шмат прымет, дзе гаворыцца пра бусла і Благавешчанне: «Калі бусел прыляцеў крыху раней, то ў гэтым годзе вырасце выдатны лѐн». (Вядучы звяртаецца да дзяцей.) Як вы думаеце, які ў гэтым годзе будзе лѐн? А чаму? (Адказы дзяцей.) «На Благавешчанне дождж – будзе добры ўраджай грыбоў і жыта». Як вы думаеце, ці будзе ў гэтым годзе шмат грыбоў? А чаму? «На Благавешчанне суха – летам будзе засуха».

Бусел – гэта сімвал шчасця. Людзі лічаць, што на чыім двары паселіцца бусел, там будзе поўны дастатак. Забіць бусла – вялікі грэх.

Дзеці. Бусла ўсе мы паважаем, да сябе яго запрашаем. 

З’яўляецца Бусел у чырвоных ботах, саламяным капелюшы, апрануты ў нацыянальнае адзенне.

Бусел. 

Завітаў да вас на свята, Чуў, чакалі вы мяне.

Тут над рэчкаю сасонкі,

Ручаѐк пляскоча звонкі, Без любімае старонкі Аніколі мне не жыць.

Дзеці спяваюць песню «Родны бусел» (муз. С. Галкінай, сл. Н. Галіноўскай).

Дзіця. 

Даўганогі землямер

Схапіў жабу за каўнер,

Па траве павалачыў,

У канаве намачыў,

Вострым носам дзеўбануў,

Уздыхнуў і – праглынуў (Васіль Вітка, верш «Бусел») [14].

 

Бусел

Па балоце я хаджу, Жабак есці я люблю.

Праводзіцца беларуская народная гульня «Жабкі». Дзеці становяцца ў два рады і спяваюць: Скача, скача жабка,  На чатырох лапках.

Скача жабка па дарожцы, Скача, выцягнуўшы ножкі.

Пад хуткую музыку трэба даскакаць да «балота» і назад. У гэты час Бусел спрабуе схапіць «жабак». Перамагае тая каманда, якая хутчэй дабяжыць да свайго месца з большай колькасцю «жабак».

Вядучы. Мы схавалі Бусла боты, каб не швэндаў па балотах.

Праводзіцца гульня «Бусел і Жабкі». Дзецi. 

Ходзiць Бусел па балоту, Клiча жабак на работу, Жабка кажа: 

  • Не пайду.

Бусел кажа:

  • Павяду.

Жабка кажа: 

  • У суд падам.

Бусел кажа: 

  • Зараз дам.

Дзецi. 

Мы схавалi Бусла боты, Каб не швэндаў па балоце. Бусел, бусел сiганi – Свае боты даганi.

Дзеці становяцца ў кола і перадаюць адзін аднаму бот, а Бусел спрабуе яго дагнаць (беларуская народная гульня «Дагані бот»).

Вядучы. Благавешчанне, як час перавагі вясны над зімой, прымушае падумаць і пра агароды. Лічыцца, што да Благавешчання нельга чапаць Маці-зямлю, бо яна можа прагневацца. На Благавешчанне дзеўка косу не пляце, птушка гнязда не ўе. У гэты дзень забаранялася гарадзіць плот, убіваць у зямлю колле, пачынаць сеў,  не выганялі першы раз кароў, не вывозілі гной. На Благавешчанне жанчыны не расчэсвалі валасы, каб «куры расаду не дралі». Гаспадыня падымалася раней мужа, каб выканаць абрад «развязвання сахі». 

А зараз прапаную гульню «А мы проса сеялі», каб у гэтым годзе быў добры ўраджай. Правілы гульні: дзеці павінны рухацца роўнай шарэнгай; у той час, калі ідуць і спяваюць хлопчыкі, дзяўчынкі стаяць на месцы, і наадварот.

Дзеці, узяўшыся за рукі, стаяць дзвюма шарэнгамі, тварам адзін да аднаго. З адной стараны стаяць хлопчыкі, з другой – дзяўчынкі.

Хлопчыкі шарэнгай падыходзяць да дзяўчынак і спяваюць:

  • А мы проса сеялі, сеялі. (Ідуць на свае месцы.) Дзяўчынкі паўтараюць гэтыя ж рухі і таксама спяваюць:
  • А мы проса вытапчам, вытапчам, вытапчам.

Хлопчыкі. Ды чым жа вам вытаптаць, вытаптаць, вытаптаць?  

Дзяўчынкі. А мы коней выпусцім, выпусцім, выпусцім.  

Хлопчыкі.А мы коней пераймем, пераймем, пераймем.

Дзяўчынкі.Ды чым жа вам пераняць, пераняць, пераняць?

Хлопчыкі.А шаўковым повадам, повадам, повадам.

Дзяўчынкі. А мы коней выкупім, выкупім, выкупім.

Хлопчыкі.Ды чым жа вам выкупіць, выкупіць, выкупіць?

Дзяўчынкі.А мы дадзім сто рублѐў, сто рублѐў, сто рублѐў.

Хлопчыкі.Не, трэба нам тысячы, тысячы, тысячы.

Дзяўчынкі. А мы дадзім дзеўчыну, дзеўчыну, дзеўчыну. (Ідуць дзяўчынкі. Адна дзяўчынка застаецца, астатнія вяртаюцца назад.)

Хлопчыкі. Вось гэта трэба нам, трэба нам, трэба нам. (Хлопчыкі падыходзяць да дзяўчынкі і становяцца вакол яе. Дзяўчынка танцуе, а хлопчыкі пляскаюць у далоні.) Вядучы. 

Пякла бабка калачы У халодненькай пячы. А якраз ляцеў камар І калачыкі пакраў.

Дзеці. 

Мак таўкуць камары – будзе цѐпла на двары.

Дзеці спяваюць песню «Усе вакол сябры» (муз. і сл. І. Саўчук).

Вядучы. 

Гэй, смялей, хлапцы і дзеўкі,  Пачынаем пець прыпеўкі.

Хлопчыкі. 

Дзяўчыначкі-бяляначкі, Дзе ж вы пабяліліся?

Дзяўчынкі.

Мы кароў даілі ўчора,

Малачком памыліся. Ух!

Хлопчыкі. 

Вы паслухайце, дзяўчаты, Нескладуху будзем пець. На дубу свіння пасецца, У лазні парыцца мядзведзь.

Дзеці разам. 

Праспявалі вам прыпеўкі, Вельмі хваляваліся. Вы заходзьце ў нашу групу, Калі спадабаліся! Ух!

Вядучы. 

Нямала танцаў ѐсць на свеце, Умей іх толькі выбіраць.

А вось гэты слаўны танец

Будзем разам танцаваць. Выконваецца беларускі танец «Весялуха».

Тэатралізацыя верша. Курыца. 

Куд-кудак, куд-кудак,  Яйка знесла я з кулак.

Вядучы. Узняла чубатка крык.

Індык. Так, так, так! – сказаў індык.

Вядучы. І карова кажа: 

Карова. Му-у-у! А каму? Вядучы. 

І авечка, 

Як пачула пра яечка,  Забляяла:

Авечка. Ме-е-е! Можна мне?

Вядучы. Гусак крыкнуў:

Гусак. Го-го-го! Захацела ты чаго!

Сѐння Бусел – гаспадар! (Паводле І. Шуцько, урывак з верша «Яечка».) [46, с. 37]

Дзеці спяваюць песню «На бусліных крылах (муз. А. В. Канстанцінавай, сл. Я. Жабко). З’яўляецца Бусел з кошыкам, у якім ляжыць пячэнне ў выглядзе птушак.

Бусел. Дзякуй вам, дзеткі, што мяне чакалі, звалі, добра спявалі і плясалі.

Вядучы. Дзе ж лятаў наш Бусел?

Бусел. Над прыгожай краінай, якая завецца Беларусь. 

Вядучы. А які падарунак ты нам прынѐс?

Бусел. Падару вам многа сонечных і радасных дзѐн, а яшчэ вось гэтых смачных «птушанят». Гэта не простыя «птушачкі», а з сакрэтам. Каму дастанецца «птушачка» з макам, – гэта да вясѐлага жыцця, вішанькай – да багацця, з тварагом – да абноўкі. (Дзеці выбіраюць сабе «птушачак».) Бусел. 

А цяпер, дзетвара, усім на вуліцу пара!

Песні пець, хараводы вадзіць, 

Весела плясаць,

Благавешчанне святкаваць.

Дзеці і Бусел выходзяць з залы.

 

 

Сімвалы Рэспублікі Беларусь 

 

Канспект інтэграванага занятку па адукацыйных абласцях

«Мастацтва (Музычная дзейнасць)» і «Дзіця і грамадства»

(для выхаванцаў старшай групы)

 

 

Праграмныя задачы: фарміраваць асновы патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці; культуру ўспрымання і выканання; развіваць сацыяльна-маральныя арыентацыі і пачуцці; выхоўваць паважлівыя адносіны да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь (герба, флага, гімна), любоў да Радзімы.

Матэрыялы і абсталяванне: карта Беларусі; карцінкі дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь (герб, флаг), запіс гімна Беларусі (муз. Н. Сакалоўскага, сл. М. Клімковіча, У. Карызны); партрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; «лапці» (для гульні).  

 

Ход занятка

 

Дзеці ўваходзяць у музычную залу пад гучанне песні «Мой родны кут, як ты мне мілы» (муз. І. Лучанка, сл. Якуба Коласа). 

Музычны кіраўнік. Добры дзень, дзеці! Сѐння ў нас з вамі незвычайны занятак. Мы будзем знаѐміцца з сімваламі нашай краіны. Што гэта за сімвалы? Я прапаную вам паслухаць верш «Сімвалы маѐй краіны», які напісаў беларускі пісьменнік Навум Гальпяровіч. 

Выхавальнік чытае верш Навума Гальпяровіча «Сімвалы маѐй краіны» і паказвае малюнкі з дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі

Беларусь [20, с. 30].

Выхавальнік. Дзеці, пра якую краіну распавядае верш? На якой мове напісаны верш? Мы з вамі з’яўляемся жыхарамі якой краіны? 

Як называюць жыхароў нашай краіны? (Адказы дзяцей.) 

У кожнай краіны ѐсць свае дзяржаўныя сімвалы: Дзяржаўны герб, Дзяржаўны флаг, Дзяржаўны гімн. У беларусаў таксам яны ѐсць. (Паказвае малюнкі з дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь.) 

Наша дзяржава называецца Рэспубліка Беларусь, альбо Беларусь. Сталіца Беларусі – горад Мінск. Гэта самы галоўны горад у краіне. Кіраўніком нашай дзяржавы з’яўляецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.

Музычны кіраўнік звяртае ўвагу на партрэт кіраўніка дзяржавы.

Музычны кіраўнік. Зараз мы пазнаѐмімся з дзяржаўным сімвалам – гімнам нашай краіны.

Гімн – гэта самая галоўная ўрачыстая песня нашай краіны. Калі гучыць Гімн Беларусі, усе ўстаюць, падпяваюць або спакойна слухаюць стоячы. Так людзі выказваюць павагу да галоўнай песні нашай краіны і любоў да яе. Раніца нашай Радзімы пачынаецца з Гімна. Гучыць ѐн у святы, на ўрачыстых мерапрыемствах.

Дзеці, давайце паслухаем Гімн нашай дзяржавы стоячы! Мы з вамі любім і ганарымся нашай краінай, таму павінны ганарыцца  і яе Дзяржаўным сімвалам – гімнам. 

Слуханне Дзяржаўнага гімна Беларусі (муз. Н. Сакалоўскага, сл. М. Клімковіча, У. Карызны).

Музычны кіраўнік. Ці спадабаўся Гімн нашай краіны? Які настрой перадае мелодыя гэтага твора: святочны, урачысты, вясѐлы або сумны? Якія словы больш вам запомніліся? Як вы разумееце словы: «Наша любімая маці-Радзіма»? Так, дзеці, беларусы вельмі любяць сваю краіну і ганарацца ѐю. Якія яшчэ дзяржаўныя сімвалы мае наша краіна? (Адказы дзяцей.)

               Выхавальнік.     У     дзяржаўных      сімвалах     нашай     краіны

зашыфраваны аповед або паведамленне пра жыццѐ народа, традыцыі  і звычаі. Зараз я вам раскажу пра тыя звесткі, якія зашыфраваны  на Дзяржаўным гербе. (Паказвае малюнак Дзяржаўнага герба.)

У промнях узыходзячага сонца мы бачым контуры тэрыторыі Беларусі. Сонца асвятляе нашу краіну, сагравае яе, нясе цяпло, жыццѐ і радасць. Са старажытных часоў сонца і зямля – сімвалы жыцця. Зямны шар азначае, што мы жадаем усім краінам міру, хочам сябраваць з імі і супрацоўнічаць. Вянок з кветак і каласкоў сімвалізуе ўрадлівасць нашай краіны і працавітасць нашага народа. Стагоддзямі нашы продкі працавалі на зямлі, сеялі жыта, пяклі хлеб. Яшчэ ў нашай краіне вырошчваюць лѐн. З ільну атрымліваюць ніткі  і робяць тканіну, з якой шыюць адзенне. На чырвона-зялѐнай стужцы напісана «Рэспубліка Беларусь» [20, с. 7, 8, 10–13].

Музычны кіраўнік. Пра цяжкую працу нашых продкаў складалі народныя песні, якія перадавалі з вуснаў у вусны. Я вам зараз загадаю музычную песню-загадку. Пра каго ў ѐй гаворыцца, аб чым яна распавядае? Слухайце ўважліва. 

Гучыць беларуская народная песня «Ох, і сеяла Ульяніца лянок». Дзеці спрабуюць разам з музычным кіраўніком імітаваць рухамі дзеянні, які адбываюцца ў песні (сеяла лянок, палола, рвала, у снапочкі ставіла і г. д.).

Музычны кіраўнік. Хто ведае назву песні? Аб чым яна распавядае? Сапраўды, гэта песня пра цяжкую працу жанчын у час уборкі льну. Жанчыны і дзяўчынкі спазаранку збіраліся ў поле, дзе збіралі лѐн. Якія рэчы вырабляюць з ільну? (Адказы дзяцей.)

Выхавальнік. А зараз пазнаѐмімся з Дзяржаўным флагам Рэспублікі Беларусь. Ён мае тры колеры: чырвоны, зялѐны, белы. Чырвоны колер з’яўляецца знакам Сонца, азначае сілу, мужнасць і энергію, адначасова гэта знак шчаслівага жыцця. Зялѐны – колер прыроды, палѐў, лясоў, якія займаюць асноўную частку тэрыторыі нашай краіны. Гэта колер дабра, дабрабыту і міру. Белы колер – гэта перш за ўсѐ колер свабоды, маральнай чысціні і мудрасці. З краю нашага сцяга на белым полі намаляваны нацыянальны арнамент – знак працавітасці і майстэрства беларусаў.

Пра любоў да Радзімы гаворыцца ў многіх прыказках і прымаўках. Ёсць яны і ў беларусаў. Напрыклад, «У чужой старонцы не сагрэе і сонца». Як вы разумееце сэнс прыказкі? (Адказы дзяцей.) Якія прыказкі пра Радзіму вы ведаеце? 

Дзіця 1. Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка.

Дзіця 2. Ідзі ў родны край – там і пад елкаю рай.

Дзіця 3. На чужыне і камар загіне.

Дзіця 4. У сваѐй хаце і вуглы дапамагаюць.

Дзіця 5. Радзіма – матка, чужына – мачыха. [8]

Выхавальнік. Дзеці, што вы лічыце сваѐй Радзімай? (Адказы дзяцей.) Радзіма – гэта родны край, Беларусь, родны горад, дзе нарадзіліся і жывяце, гэта ваш родны дом. 

Музычны кіраўнік. Герб, флаг і гімн – дзяржаўныя, афіцыйныя сімвалы нашай краіны. Таксама ѐсць і неафіцыйныя, нацыянальныя сімвалы Беларусі. Давайце разгледзім іх на малюнках і паспрабуем назваць. Паказвае малюнкі з выявамі бусла, зубра, васілька,

Нацыянальнай бібліятэкі і г. д. [20, с. 31]

Пра які нацыянальны сімвал мы развучвалі песню? Паслухайце ўважліва мелодыю і адкажыце. Музычны кіраўнік выконвае мелодыю з песні «Сіні васілѐк» (муз. і сл. Я. Жабко). 

Хто напісаў гэту песню? (Яніна Жабко, беларускі кампазітар.) Якая мелодыя ў гэтай песні: напеўная, спакойная ці хуткая, урачыстая. (Адказы дзяцей.) Давайце мы праспяваем знаѐмую вам песню з пачуццѐм і любоўю да роднай краіны.

Дзеці выконваюць песню «Сіні васілѐк».

Выхавальнік. Як добра вы спявалі. Прапаную вам пагуляць.

Праводзіцца беларуская народная гульня «Лапці». Для гульні неабходна падрыхтаваць «лапці» (ступні дарослага чалавека, зробленыя з кардону і абшытыя мешкавінай). На кожнае дзіця – пара «лапцей». Дзеці ідуць па колу і спяваюць:  Па лужочку мы ішлі, Сабе лапцікі знайшлі. Ты, Мікіта, не зявай, Сабе лапці выбірай!

У сярэдзіне кола знаходзіцца выхавальнік, які змяншае колькасць лапцей на адну пару. Напрыканцы мелодыі, дзецям патрэбна стаць на лапці («абуць лапці»). Каму не хапіла «лапцей», той выбывае з гульні. Гульня паўтараецца да таго часу, пакуль не застанецца адзін удзельнік. 

Музычны кіраўнік. Як добра вы гулялі. Беларусы яшчэ вельмі любяць танцаваць. А вам падабаецца танцаваць? (Адказы дзяцей.)  Я вас запрашаю на беларускі народны танец «Полька-Янка».

Дзеці выконваюць беларускі народны танец «Полька-Янка».

Музычны кіраўнік. Вельмі добра танцавалі. Які ў вас настрой? Што вы даведаліся новага і цікавага? Якія дзяржаўныя сімвалы нашай краіны вы ведаеце? (Адказы дзяцей.)

Выхавальнік паказвае малюнкі з выявамі герба і флага, дзеці іх называюць. Гучыць фрагмент гімна, дзеці адказваюць на пытанне.

Музычны кіраўнік. Сѐння мы пазнаѐміліся з дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь, адчулі ўрачысты настрой Дзяржаўнага гімна, выканалі беларускія песні і танцы, упэўніліся ў тым, што беларусы ганарацца сваѐй гісторыяй і паважаюць свае традыцыі  і культуру. Мы таксама будзем ушаноўваюць дзяржаўныя сімвалы нашай краіны і любіць сваю Радзіму.

Выхавацель раздае дзецям карцінкі-размалѐўкі з контурам герба, флага, беларускага арнаменту, прапаноўвае размаляваць іх у групе або разам з бацькамі.

         

 

свернуть

КАЛЕНДАРЬ ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПРАЗДНИКОВ, ПРАЗДНИЧНЫХ ДНЕЙ, ПАМЯТНЫХ И ПРАЗДНИЧНЫХ ДАТ

 КАЛЕНДАРЬ ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПРАЗДНИКОВ, ПРАЗДНИЧНЫХ ДНЕЙ, ПАМЯТНЫХ И ПРАЗДНИЧНЫХ ДАТ

  1. Государственные праздники, праздничные дни, памятные даты в Республике Беларусь

Государственные праздники:

День Конституции – 15 марта;

День единения народов Беларуси и России – 2 апреля;

День Победы – 9 мая;

День Государственного герба Республики Беларусь и Государственного флага Республики Беларусь – второе воскресенье мая;

День Независимости Республики Беларусь (День Республики) – 3 июля. 

День народного единства – 17 сентября.

Общереспубликанские праздничные дни:

Новый год – 1 и 2 января;

День защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь – 23 февраля;

День женщин – 8 марта;

Праздник труда – 1 мая;

День Октябрьской революции – 7 ноября.

Профессиональные и прочие праздничные дни:

День спасателя – 19 января;

День белорусской науки – последнее воскресенье января;

День печати – 5 мая;

День семьи – 15 мая;

День пионерской дружбы – 19 мая;

День молодежи и студенчества – последнее воскресенье июня;

День знаний – 1 сентября;

День белорусской письменности – первое воскресенье сентября;

День библиотек – 15 сентября;

День пожилых людей – 1 октября;

День учителя – первое воскресенье октября;

День матери – 14 октября;

День инвалидов Республики Беларусь – 3 декабря;

День прав человека – 10 декабря;

День белорусского кино – 17 декабря.

Памятные даты:

День памяти воинов-интернационалистов – 15 февраля;

День чернобыльской трагедии – 26 апреля;

День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны – 22 июня.

 

  1. Праздничные даты (международные дни, учрежденные ООН, иными организациями, общественными объединениями)

Всемирный день заповедников и национальных парков – 11 января;

День юного героя-антифашиста – 8 февраля;

Всемирный день радио – 13 февраля;

Международный день родного языка – 21 февраля;

Международный день борьбы с наркоманией и наркобизнесом – 1 марта;

Всемирный день дикой природы – 3 марта;

Всемирный день поэзии – 21 марта;

Международный день лесов – 21 марта;

Всемирный день водных ресурсов – 22 марта;

Всемирный день театра – 27 марта;

Международный день детской книги – 2 апреля;

Международный день спорта на благо мира и развития – 6 апреля;

Всемирный день здоровья – 7 апреля;

Международный день освобождения узников концлагерей – 11 апреля;

Международный день полета человека в космос – 12 апреля;

Международный день памятников и исторических мест – 18 апреля;

Международный день Матери-Земли – 22 апреля;

Всемирный день книги и авторского права – 23 апреля;

Всемирный день охраны труда – 28 апреля;

Дни памяти и примирения, посвященные погибшим во Второй мировой войне – 8-9 мая;

Международный день музеев – 18 мая;

Всемирный день культурного разнообразия во имя диалога и развития – 21 мая;

Международный день биологического разнообразия – 22 мая;

Всемирный день без табака – 31 мая;

Международный день защиты детей – 1 июня;

Всемирный день окружающей среды – 5 июня;

День юннатского движения – 15 июня;

Международный день борьбы со злоупотреблением наркотическими средствами и их незаконным оборотом – 26 июня;

Международный день дружбы – 30 июля;

Всемирный день борьбы с торговлей людьми – 30 июля;

Международный день молодежи –12 августа;

Международный день благотворительности – 5 сентября;

Международный день грамотности – 8 сентября;

Всемирный день предотвращения самоубийств – 10 сентября;

Международный день демократии – 15 сентября;

Международный день охраны озонового слоя – 16 сентября;

Международный день мира – 21 сентября;

Всемирный день туризма – 27 сентября;

Международный день пожилых людей – 1 октября;

Международный день музыки – 1 октября;

Международный день социального педагога – 2 октября;

Всемирный день защиты животных – 4 октября;

Всемирный день учителей – 5 октября;

День Организации Объединенных Наций – 24 октября;

Международный день школьных библиотек – 26 октября;

Всемирный день городов – 31 октября;

Всемирный день науки за мир и развитие – 10 ноября;

Международный день энергосбережения – 11 ноября;

Всемирный день ребенка – 20 ноября;

Всемирный день приветствий – 21 ноября;

Всемирный день борьбы со СПИДом – 1 декабря;

Международный день инвалидов – 3 декабря;

Международный день добровольцев во имя экономического и социального развития (Всемирный день волонтеров) – 5 декабря;

Всемирный день прав человека – 10 декабря;

Международный день солидарности людей – 20 декабря.

III. Юбилейные даты, которые будут отмечаться в 2021/2022 учебном году:

25.09.2021 – 50 лет со дня открытия мемориального комплекса «Брестская крепость-герой» (1971).

02.10.2021 – 25 лет со дня образования Национального парка «Припятский» (1996 – реорганизация из Припятского государственного ландшафтно-гидрологического заповедника).

08.11.2021 – 65 лет со дня открытия Музея обороны Брестской крепости-героя (1956).

08.12.2021 – 30 лет со дня подписания соглашения о создании Содружества Независимых Государств (1991).

03.03.2022 – 80 лет со дня рождения Владимира Васильевича Коваленка, уроженца Беларуси, советского космонавта, дважды Героя Советского Союза.

 

свернуть

Консультация для воспитателей  "Патриотическое воспитание в учреждениях дошкольного образования"  

Консультация для воспитателей 

атриотическое воспитание в учреждениях дошкольного образования"

 

 

 В современных условиях, когда происходят глубочайшие изменения в жизни общества, одной из актуальных проблем является патриотическое воспитание подрастающего поколения. Быть патриотом – значит ощущать себя неотъемлемой частью Отечества. Это сложное чувство возникает еще в дошкольном детстве, когда закладываются основы ценностного отношения к окружающему миру, и формируется в ребёнке постепенно, в ходе воспитания любви   к своим ближним, к детскому саду, к родным местам, родной стране. Сейчас, в период нестабильности в обществе, возникает необходимость вернуться к лучшим традициям нашего народа, к его вековым корням, к таким вечным понятиям, как род, родство, Родина.

Первые чувства гражданственности и патриотизма. Доступны ли они малышам? Исходя из опыта работы в этом направлении, можно дать утвердительный ответ: детям дошкольного возраста доступно чувство любви к родному посёлку, родной природе, к своей Родине. А это и есть начало патриотизма, который рождается в познании, а формируется в процессе целенаправленного воспитания.

Организация процесса патриотического воспитания в учреждении дошкольного образования может реализовываться через организацию работы с детьми дошкольного возраста (3-4 года, 4-5 лет, 5-6 лет), через разнообразные формы работы с педагогами, с семьей и социумом на основе современных социально-воспитательных технологий с учетом лично-ориентированного и деятельностного подходов развития личности. Суть этой модели состоит в том, чтобы посеять и взрастить в детской душе семена любви к родной природе, к родному дому и семье, к истории своей страны. Приобщить детей к культурному наследию своего народа, привить уважительное отношение к человеку-труженику и результату его труда, родной земле, защитникам Отечества, государственным символам, национальным традициям и праздникам государства. 

Работу по патриотическому воспитанию необходимо начинать с создания условий и обогащения развивающей среды групп. В патриотических уголках могут быть представлены предметы быта белорусского народа, изделия из льна, глины, дерева, соломы, предметы белорусского народного ткачества, вышивка. Книжные и театрально-игровые центры могут содержать наглядно-дидактический материал.

Содержание необходимо реализовывать по основным направлений патриотического воспитания: история Беларуси: возникновение и развитие; символы Беларуси; достопримечательности Беларуси; государственные и народные праздники;  люди, прославившие Беларусь; народные промыслы и искусство; белорусское народное творчество.

Перечисленные направления реализовываются через следующие формы работы: целевые прогулки, экскурсии, беседы, дидактические игры, чтение художественной литературы, праздники, развлечения, вечера досуга, КВН и, конечно же, основная форма работы – образовательная деятельность (занятие). Знания, полученные во время образовательной деятельности, закрепляются в совместной деятельности взрослых и детей.   

На целевых прогулках и экскурсиях знакомим детей с достопримечательностями населённого пуекта, его памятниками, улицами, воспитываем чувство привязанности, любви к родному городу, стремление сделать его ещё красивее, воспитываем уважение к героям, отдавшим свою жизнь за Родину.   

Необходимо широко использовать в своей работе все виды фольклора (сказки, песенки, пословицы, поговорки и т.д.). В устном народном творчестве как нигде сохранились особенные черты белорусского характера, присущие ему нравственные ценности, представления о добре, красоте, правде, храбрости, трудолюбии. Произведения устного народного творчества  формируют любовь к традициям своего народа, формируют у детей чувство преданности к родному дому, семейным отношениям, совместному труду, учат любить родителей, бабушек и дедушек, любить родной язык, культуру и историю, учат бережно относиться к природе, помогают познакомить детей с праздниками и традициями их празднования. 

Особое место в патриотическом воспитании детей занимают народные праздники и традиции, в которых отражаются накопленные веками тончайшие наблюдения за характерными особенностями времен года, погодными изменениями, поведением птиц, насекомых, растений, связанных с трудом и различными сторонами общественной жизни человека. Планирование работы по приобщению детей к белорусской культуре через использование народных праздников возможно подчинить народному календарю. Происходит знакомство детей с яркой фантазией народа в красочных образах с календарными народными праздниками, связанными с проводами зимы, прилетом птиц и таянием снега, расцветом земли, началом лета, с посевом и уборкой хлеба. 

Особую значимость при решении задач патриотического воспитания имеет тесный контакт с семьей воспитанников. Родители могут оказывать большую помощь, активно участвуя в жизни детского сада. Анкетирование родителей в вопросах патриотического воспитания помогает в выборе правильных форм и методов работы с детьми. Общие и групповые родительские собрания по возможности проводить с использованием информационно-коммуникационных технологий. Тематика их разнообразна: «Маленькие граждане большой страны», «Патриотические основы воспитания личности детей дошкольного возраста», «Формирование представлений о родном крае и положительного отношения к нему у детей дошкольного возраста», «Растим патриотов», «Ознакомление с государственными и народными праздниками». Организация выставок рисунков детей «Мая прыгожая матуля», «Моя мама в национальном костюме», «Мамы разные нужны, мамы разные важны», «Куклы-обереги», фотовыставок «Празднуем государственные и народные праздники» также поможет привлечь родителей.

Может стать традицией проведение «Дня белорусской кухни». В рамках этого дня можно организовать выставки рецептов блюд белорусской кухни «Кулинарная копилка рецептов блюд белорусской кухни»; тематические беседы с детьми по теме дня, музыкальное развлечение «Картошка да каша – еда наша» для средних и старших групп; белорусские народные подвижные игры «Гарлачык», «Блін гарыць», «Кашка», «Пячэнне хлеба», «Бульбачка», информационный час для педагогов «История белорусской кухни», приготовление педагогами блюд  белорусской кухни, их защита и последующая дегустация; в меню дня блюда белорусской кухни. Все это позволит повысить интерес и расширить знания детей, педагогов, родителей о белорусской кухне, приобщить к национальным ценностям и культурным традициям, повысить уровень взаимодействия педагогов с родителями.

Воспитать патриота своей Родины –  ответственная и сложная задача, решение которой в дошкольном возрасте только начинается. Планомерная и систематическая работа, использование разнообразных средств воспитания, общими усилиями детского сада и семьи, умение взрослых отвечать за свои слова и поступки, могут дать определённые результаты и стать фундаментом для дальнейшей работы по патриотическому воспитанию личности ребёнка.

 

 

свернуть

Консультация для педагогов "Патриотическое воспитание дошкольников"

Консультация для педагогов

Патриотическое воспитание дошкольников

 

Воспитание патриотизма у детей означает воспитание любви и привязанности к малой Родине, к тому месту, где ребёнок родился, где находится его дом, что становится в будущем основой для преданности, любви, уважения к своей стране. Образные выражения «Любовь к Родине-матери», «Преданность Отчизне», «Отчий край» и другие свидетельствуют о том, что истоки патриотических чувств, высоких человеческих эмоций лежат в переживаниях раннего детства.

«Родился», «родители», «родственники», «родной дом», «родной детский сад», «родная улица», «родной город», «родной край» - эти и многие другие понятия постепенно формируют в ребёнке чувство Родины.

Все мы прекрасно понимаем, что стержнем патриотического воспитания ребёнка являются любовь к матери, родным и близким, сердечное тепло, внимание и забота.

Перенимая особенности поведения взрослых, дети усваивают тон, манеру, представления, которые бытуют в семье, чутко понимают характер отношений между людьми.

Воспитание патриотизма успешно осуществляется в процессе приобщения детей к культурному наследию, что доказано многовековой практикой. Система воспитания тесно связана с историей народа, обеспечивает связь, преемственность поколений. На них держится духовно-нравственная жизнь народа: сближает, роднит людей, позволяет понять, почему они такие, где их корни. Если мы хотим растить людей культурных, образованных, умеющих высказывать свои мысли, то с детства должны буквально «купать» их в красивой, грамотной, богатой, сочной родной речи. Душа народа, высокие традиционные национальные ценности успешно познаются детьми через народную песню и сказку. Народная мудрость легко входит в жизнь и память ребёнка через приметы, пословицы, поговорки. Приобщение ребёнка к культуре своего народа воспитывает в нём уважение, гордость за землю, на которой он живёт. Поэтому дети должны знать и изучать культуру своих предков.

Дети должны понимать, что живут в прекрасной, свободной, независимой стране, что о них заботятся семья, общество, государство. Необходимо рассказывать детям о позитивных событиях в истории страны, родного города, детского сада или семьи, культурных, научных, спортивных и трудовых достижениях белорусов и многом другом. Знакомить детей с государственной символикой Республики Беларусь, её столицей – городом Минском и другими крупными городами страны. В процессе общения давать им понять, что на планете Земля, кроме Республики Беларусь, существует множество других стран и народов.

Важными условиями для формирования у детей насыщенного образа Родины должны стать: эмоциональная благополучная атмосфера дома и в детском саду, где взаимоотношения между людьми (взрослыми и детьми) построены на основе доброжелательности и взаимоуважения, господствовать личностно-ориентированный способ общения, отсутствовать суровые формы наказания, ребёнок должен чувствовать себя желанным и защищённым. Для ознакомления детей с социальной действительностью очень важны совместные прогулки с детьми, посещение достопримечательных мест.

Дошкольники рано начинают проявлять интерес к истории нашей страны. Поэтому им можно рассказывать о героическом прошлом нашей Родины, называть имена великих героев, рассказывать об их Подвигах. Можно вместе посмотреть по телевизору фрагменты кинофильма, организовать экскурсию к памятнику погибшего героя и рассказать, как люди чтут его память. Следует знакомить ребят с отдельными страницами Великой Отечественной войны. Какую-то информацию дошкольники черпают из телепередач, узнают у более осведомлённых сверстников или старших детей, или взрослых. Но это «стихийное усвоение информации» требует, как со стороны педагогов, так и родителей, уточнения, конкретизации, систематизации, чтобы формирующееся у детей представление положительно влияли на растущего человека - развивающуюся личность.

Детей следуует знакомить с героями, чьими именами названы улицы города.

Для закрепления полученных знаний можно прочитать детям небольшое художественное произведение, непосредственно касающееся темы.

При ознакомлении детей дошкольного возраста и воспитании у них патриотических чувств можно использовать следующие конкретные задания и ситуации:

  1. Из строительного материала построить дома, которые расположены на их лице;
  2. Рассказывать детям об истории страны, города, его прошлом и настоящем в свободной ненавязчивой форме, читать стихи, рассказы.
  3. Совершать увлекательные путешествия по нашей стране можно, имея под рукой глобус, карту или иллюстрации. Ребёнка следует обучить несложной технике показа и периодически предлагать ему «попутешествовать».
  4. Любовь к Родине - это и любовь к природе родного края. Больше знакомить детей с природой.
  5. Воспитание личности ребёнка происходит и тогда, когда мы будем приобщать дошкольников к искусству страны, к народному творчеству, когда рассказываем о людях, прославившим нашу Родину.

Важно, чтобы у дошкольника постепенно сформировалось представление о том, что главным богатством и ценностью нашей страны является ЧЕЛОВЕК.

В работе по патриотическому воспитанию дошкольников можно использовать следующие методы: наблюдение, тематические прогулки и экскурсии; беседы; использование детских художественных произведений (диафильмы, репродукции картин, иллюстраций); разучивание с детьми песен, стихотворений, пословиц, поговорок, чтение сказок, слушание музыкальных произведений, знакомство с народным прикладным искусством. Данная годовая задача может решаться во всех видах детской деятельности: на занятиях, в играх, в быту, в труде, так как воспитывают в ребёнке не только патриотические чувства, но и формируют его взаимоотношения со взрослыми и сверстниками. Так знакомя детей с родным городом и родной страной, надо учитывать тот факт, что полученная информация должна вызвать в них не только положительные чувства и эмоции, но и стремление к деятельности, Это может быть желание ребёнка нарисовать то, о чём он только что услышал, рассказать родителям и друзьям о том, что он узнал, посадить около дома цветы, чтобы его двор был красивее, не сорить, Учить замечать вокруг то положительное, что создаётся руками людей, восхищаться этой работой, ценить и беречь её результаты.

свернуть

Викторина Моя Беларусь

Экскурсия в музей